Савет Федэрацыі даў Пуціну права выкарыстоўваць расійскія войскі за мяжой

За гэтае рашэнне прагаласавалі 153 чалавекі са 153 прысутных. 

22.02.2022 / 19:18

У дадзеным выпадку згода патрэбная Пуціну для таго, каб афіцыйна ўвесці расійскія войскі ў прызнаныя ўчора Данецкую і Луганскую «народныя рэспублікі». Але пакольку неафіцыйна тыя войскі знаходзіліся там з 2014 года, хоць Расія гэта і адмаўляла, то гэтае рашэнне прынцыпова нічога не мяняе.

 

Nashaniva.com