Брытанія ўвядзе санкцыі супраць 5 расійскіх банкаў і сяброў Пуціна

Вялікабрытанія ўвядзе санкцыі супраць пяці расійскіх банкаў, і трох расіянаў, у тым ліку сяброў Пуціна — Барыса і Ігара Ратэнбергаў і Генадзя Цімчанкі.

22.02.2022 / 16:15

Борыс Джонсан

Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр краіны Борыс Джонсан, выступаючы ў парламенце.

«Іх актывы будуць замарожаныя. Гэта толькі першая хваля санкцый», — сказаў Джонсан, адзначыўшы, што ў выпадку расійскага ўварвання ва Украіну Брытанія ўвядзе новыя санкцыі.

З ліку банкаў пад санкцыі патрапілі Прамсувязьбанк, банк «Расія», Індустрыяльны ашчадны банк, «Чарнаморскі банк развіцця», Генбанк.

Nashaniva.com