Польшча будзе прасіць УЕФА перанесці стыкавы матч з Расіяй на нейтральнае поле

Польскі футбольны саюз збіраецца звярнуцца ў Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) наконт правядзення матчу кваліфікацыі чэмпіянату свету 2022 года супраць Расіі ў Маскве 24 сакавіка.

22.02.2022 / 15:28

Фота: PAP

Палякі папросяць перанесці сустрэчу на нейтральнае поле з-за палітычнай абстаноўкі. На думку міністра спорту і турызму Польшчы Каміля Бартнічука, футбалісты не павінны ляцець у Расію. «Калі перанос не ўхваляць, будзем думаць, што рабіць», — дадаў функцыянер.

Пра гэта паведамляе Polskie Radio 24.

Адзначаецца, што неафіцыйныя крыніцы ва УЕФА лічаць магчымым перанос матчу толькі ў выпадку небяспечнай сітуацыі ў месцы правядзення гульні. Сустрэча павінна адбыцца 24 сакавіка ў Маскве.

Пераможца сустрэчы згуляе з пераможцам пары Чэхія — Швецыя. І пераможца ўжо гэтай гульні заваюе пуцёўку ў фінальную частку чэмпіянату свету па футболе.

Чытайце таксама:

Фінал Лігі чэмпіёнаў могуць перанесці з Пецярбурга з-за сітуацыі вакол Украіны

Nashaniva.com