Гульцы гэтага вядомага футбольнага клуба ўжо паспелі датэрмінова прагаласаваць на рэферэндуме

Футбалісты брэсцкага «Дынама», чэмпіёна краіны 2019 года, датэрмінова прагаласавалі на рэферэндуме паправак у Канстытуцыю РБ, піша БелТА.

22.02.2022 / 15:04

Ілюстрацыйнае фота з парламенцкіх выбараў — 2019

«У нас дастаткова шмат іншагародніх хлопцаў — беларусаў. У сувязі з тым, што ідзе падрыхтоўка да першага афіцыйнага матча, мы прынялі рашэнне прагаласаваць датэрмінова. Арганізаваліся і прагаласавалі», — сказаў галоўны трэнер «Дынама» Брэст Сяргей Кавальчук.

Матч, пра які кажа Кавальчук, пройдзе 6 сакавіка ў Віцебску ў рамках Кубка Беларусі па футболе. Асноўны дзень галасавання на рэферэндуме — 27 лютага.

Nashaniva.com