Пуцін заявіў Шольцу і Макрону, што мае намер падпісаць указ аб прызнанні «ДНР» і «ЛНР»

Пра размовы расійскага лідара з заходнімі калегамі і ягоныя намеры паведаміла прэс-служба Крамля.

21.02.2022 / 21:39

Пуцін інфармаваў Шольца і Макрона пра вынікі пашыранага пасяджэння Рады Бяспекі Расіі, на якім разглядаліся звароты кіраўніцтва «ДНР» і «ЛНР» аб прызнанні іх суверэнітэту.

«З улікам усяго гэтага прэзідэнт Расіі паведаміў, што ў найбліжэйшы час збіраецца падпісаць адпаведны ўказ», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што прэзідэнт Францыі і федэральны канцлер ФРГ выказалі расчараванне такім развіццём падзей.

Чытайце таксама:

На расійскай Радзе бяспекі абмеркавалі прызнанне «ДНР» і «ЛНР». Усе за, рашэнне будзе прынятае сёння

Галоўнае пытанне зараз — у якіх межах Расія прызнае так званыя «Данецкую» і «Луганскую народныя рэспублікі»

Nashaniva.com