Прафесарку Наталлю Абрашыну-Жадаеву, якая запісала зварот у абарону калегі, звольнілі з БДУ

Прафесарка кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ Наталля Абрашына-Жадаева паведаміла ў Фэйсбуку, што яе звольнілі з працы. Гэта за тое, што ў студзені яна апублікавала відэа ў падтрымку звольненага дацэнта Максіма Шундалава.

21.02.2022 / 19:05

Спачатку прафесарцы прыйшлі на картку грошы на разлік, а пасля патэлефанавалі з аддзела кадраў і прапанавалі зайсці забраць працоўную кніжку. 

Наталля Абрашына-Жадаева па выніках гэтых навін напісала:

«З сённяшняга дня я былы прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі Белдзяржуніверсітэта, які прапрацаваў у БДУ на фізічным факультэце 40 гадоў, ва ўніверсітэце 45 гадоў, а прыйшла я ў Храм навукі і ўвогуле адукацыю ў 1967 годзе. Такім чынам, 55 гадоў маёй гісторыі ў БДУ, 100 гадоў БДУ і 55 са мной. І сёння стала зразумела, што мы маем у БДУ, на жаль у «сухой рэшце».

Чытайце таксама:

Выкладчыца БДУ пра сваё звальненне: «Па ўласным жаданні не сыду — за мною праўда»

Прафесарку, якая запісала зварот у падтрымку звольненага калегі, звальняюць з БДУ

Прафесар БДУ запісала зварот у абарону звольненага калегі, заклікае адмаўляцца ад працы на месцы звольненых

Nashaniva.com