Зборная Вялікабрытаніі па баскетболе адмовілася ехаць у Мінск

Зборная Вялікабрытаніі па баскетболе адмовілася ехаць у Мінск на адборачную гульню да чэмпіянату свету.

21.02.2022 / 15:48

Матч павінен быў прайсці 25 лютага ў Палацы спорту. Прычынай адмовы сталі магчымыя ваенныя дзеянні паміж Расіяй і Украінай, у якія можа быць уцягнутая Беларусь.

Міжнародная федэрацыя баскетбола яшчэ не прыняла рашэнне аб новым месцы і часе матча. Гульня ў адказ запланаваная на 28 лютага ў Ньюкасле.

Nashaniva.com