Украіна: Мы не выпускалі снарад па памежным пункце ў Растоўскай вобласці

Сакратар Рады нацбяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што з украінскай тэрыторыі не выпускалі снарад па пагранпункце ў Растоўскай вобласці. Сёння з'явілася відэа з нейкім разбураным будынкам, які выглядаў даўно закінутым. Расійскія СМІ сцвярджалі, што гэта пагранічны пункт. 

21.02.2022 / 15:38

«Мы не вядзём гэтыя абстрэлы, мы да гэтых абстрэлаў не маем ніякага дачынення. Мы папярэджвалі і папярэджваем, што яны могуць фантазіраваць колькі заўгодна, яны могуць рабіць усё, што заўгодна. Мы да гэтага гатовыя, больш за тое, да гэтага гатовы свет», — сказаў ён.

Сёння расійскія СМІ са спасылкай на ФСБ паведамілі пра тое, што на мяжы Расіі і Украіны снарад разбурыў пагранічны пункт.

Ведамства апублікавала відэа з месца здарэння. Наваколле стварае ўражанне, што на «пагранічны пункт» даўно ніхто не заязджаў і не заходзіў.

Nashaniva.com