Пуцін паабяцаў Макрону, што выведзе войскі з Беларусі пасля вучэнняў

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у размове з французскім калегам Эмануэлем Макронам пацвердзіў намер вывесці расійскія войскі з Беларусі пасля заканчэння вучэнняў, паведаміў BFMTV са спасылкай на Елісейскі палац.

20.02.2022 / 20:35

Фота: Getty Images

«Уладзімір Пуцін паведаміў прэзідэнту Францыі аб сваім намеры вывесці свае войскі з Беларусі па заканчэнні вучэнняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Аднак у Елісейскім палацы адзначылі, што заявы з боку Беларусі не супадаюць са словамі Пуціна.

20 лютага павінны былі завяршыцца вучэнні «Саюзная рашучасць — 2022», аднак сёння міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін паведаміў аб працягу манеўраў у выглядзе «праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы». Ён патлумачыў, што рашэнне было прынята «ў сувязі з нарастаннем ваеннай актыўнасці ля знешніх межаў Саюзнай дзяржавы і абвастрэннем сітуацыі на Данбасе». Расійскае Мінабароны пакуль не рабіла заяваў па гэтым пытанні.

Чытайце таксама:

Парыж заявіў аб падрыхтоўцы саміта «для вызначэння новага парадку» ў Еўропе

Мінабароны РБ: «Беларусь і Расія вырашылі працягнуць сумесную праверку сіл рэагавання»

Nashaniva.com