Катастрофа ў бразільскім Петраполісе: загінулі 140 чалавек, больш за 200 зніклі без вестак

У бразільскім горадзе Петраполіс, на які на гэтым тыдні абрынулася магутная паводка, што выклікала апоўзні, зніклымі без вестак усё яшчэ лічацца амаль 200 чалавек, і надзей знайсці іх жывымі амаль няма, піша Бі-бі-сі.

20.02.2022 / 11:42

Фота: Getty Images

Сотні ратавальнікаў раскопваюць завалы ў Петраполісе (на партугальскай вымаўляецца «Петрапуліш») уручную, бо ўжываць тэхніку занадта небяспечна.

У суботу ім давялося некалькі разоў спыняць працу праз няспынную залеву і пагрозы новых апоўзняў.

Паводле афіцыйных падлікаў, у Петраполісе загінулі 146 чалавек, у тым ліку 27 дзяцей і падлеткаў. 191 чалавек лічыцца зніклымі без вестак.

Больш за 900 чалавек пазбавіліся прытулку і размешчаныя ў школах і іншых часовых сховішчах.

Nashaniva.com