У Калінкавічах затрымалі Аляксандра Елісеева

Раніцай 19 лютага да члена Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Елісеева дахаты прыехаў кіраўнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Калінкавіцкага РАУС Станіслаў Расошка.

20.02.2022 / 10:00

Аляксандр Елісееў

Ён сказаў, што супраць Аляксандра распачалі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні і яму тэба праехаць у РАУС, піша «Палеская Вясна».

Паводле якога артыкула завялі справу, Расошка не паведаміў. Але Елісееў з РАУС так і не выйшаў.

17 лютага Елісееў удзельнічаў у «дыялогавай пляцоўцы» аб рэферэндуме, якая праводзілася ў мясцовым аграрна-тэхнічным ліцэі. Там, акрамя чыноўнікаў, былі таксама старшыня Калінкавіцкага райвыканкама Сяргей Гвоздзь і дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Калінкавіцкай выбарчай акругі Яўген Адаменка.

Nashaniva.com