Кацярыну Андрэеву перавялі з калоніі ў СІЗА №3 Гомеля

Сёння стала вядома, што журналістку «Белсата» Кацярыну Андрэеву перавялі з калоніі ў СІЗА №3 Гомеля.

19.02.2022 / 18:17

Адбылося гэта ў сувязі з нейкімі «працэсуальнымі дзеяннямі».

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў муж Кацярыны Андрэевай, журналіст Ігар Ільяш. «У межах якой справы і які ў Каці статус — невядома. Адвакат пад жорсткай падпіскай аб неразгалошванні», — кажа Ігар і дадае, што плануе напісаць запыты ва ўсе інстанцыі.

Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Дар'я Чульцова — журналісткі тэлеканала «Белсат». Дзяўчатам прысудзілі па два гады калоніі за стрым з акцыі развітання з Раманам Бандарэнкам у лістападзе 2020 года ў Мінску.

Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля

Nashaniva.com