МЗС Вялікабрытаніі заклікала сваіх грамадзян устрымацца ад любых паездак у Беларусь

МЗС Вялікабрытаніі рэкамендавала сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь «з-за пагрозы баявых дзеянняў», паведамляе прэс-служба ведамства.

18.02.2022 / 21:51

Фота: gov.uk

МЗС Вялікабрытаніі рэкамендуе ўстрымацца ад любых паездак, акрамя толькі вельмі неабходных, у Беларусь, асабліва раіць сваім грамадзянам пазбягаць наведвання Ельска, Мазыра, Рэчыцы, Лунінца, Гомеля, Асіповічаў, Баранавічаў і Брэста.

Пры гэтым апублікаваная і карта, дзе адзначаныя небяспечныя, на думку брытанскага МЗС, раёны.

«Са студзеня 2022 года нарошчванне расійскіх войскаў ля межаў Украіны, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, узмацніла пагрозу ваенных дзеянняў. У выпадку ваенных дзеянняў нашыя магчымасці па аказанні консульскай дапамогі будуць абмежаваныя», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Вялікабрытаніі.

Nashaniva.com