Чым найлепш запіваць пончыкі, каб не набраць вагу? Толькі не кавай

Кожнаму чалавеку час ад часу хочацца зладзіць свята жывата. Але пачытайце, чым трэба запіваць ласункі, каб не было шкоды здароўю.

17.02.2022 / 20:30

Фота: depositphotos.com.

Дактары рэкамендуюць запіваць пончыкі не кавай, а гарбатай. Шмат даследванняў паказалі, што гэты напой дапамагае не набраць вагу пасля абжорства, піша medonet.pl.

Усё дзякуючы поліфенолам — проста цудадзейным кампанентам, што ўваходзяць у склад гарбаты. Яны ўмеюць блакіраваць ферменты ў кішэчніку, якія адказваюць за перапрацоўку тлушчоў і цукру, што дазволіла б ім трапіць у кроў. Таму піццё гарбаты не дае арганізму цалкам паглынуць тлушч і цукар.

У выніку гэтыя рэчывы не трапляюць у кроў і ў клеткі. Больш за тое, неперапрацаваныя вугляводы робяцца ежай для карыснай кішэчнай флоры, а не адкладваюцца на баках як тлушчавая тканіна.

Некаторыя даследаванні сведчаць, што лепей за ўсё ў такім выпадку піць ферментаваную чорную гарбату і гарбату улун. Але ж зялёная таксама мае свае карысныя якасці.

І, канечне, не трэба злоўжываць пончыкамі — калі есці іх кожны дзень, ніякі напой не здолее нейтралізаваць шкоду арганізму.

Арэхавая паста: карысць ці шкода?

Рэцэпт на выходныя: тры стравы з авакада

Nashaniva.com