Рэцэпт на выходныя: піца кальцонэ

Кальцонэ — знакамітая закрытая піца, якая нагадвае па сваёй форме закрыты пірог. Яе часта ядуць у цэнтральных і паўднёвых раёнах Італіі, асабліва любяць кальцонэ ў Неапалі.

19.02.2022 / 10:13

Фота: BBC Food.

Каб зрабіць піцу кальцонэ, вам спатрэбіцца:

Для цеста

Для начыння

  1. Змяшайце ў вялікай місцы муку, разрыхляльнік, соль, яйкі і алей. Каб атрымалася аднародная цеста, дадайце 4—6 сталовых лыжак вады — па адной лыжцы за раз, пакуль у гэтым будзе неабходнасць.
  2. Пасыпце працоўную паверхню (напрыклад, стол) мукой і раскачайце на ёй цеста. Выражце з яго два кругі прыкладна аднаго памеру.
  3. Разагрэйце духоўку да 220 градусаў. Памясціце туды бляху для выпякання піцы.
  4. Змяшайце ўсе астатнія інгрэдыенты разам і раздзяліце сумесь на дзве часткі. Вы можаце выкарыстоўваць для кальцонэ любыя прадукты з тых, што ёсць у вас у халадзільніку — напрыклад, рэшткі садавіны, грыбы, вяндліну ці каўбасу. Пакладзіце сумесь на палову кожнага з кругоў цеста і накрыйце яе другой паловай круга, каб атрымалася закрытая піцца. Сашчапіце краі кальцонэ пальцамі або з дапамогай відэльца.
  5. Размясціце піцы на паперы для выпякання і асцярожна перанясіце іх на бляху. Выпякайце кальцонэ 15—20 хвілін ці пакуль цеста не пацямнее і не стане хрусткім.

Рэцэпт на выходныя: смажаныя грудкі качкі з інжырам

Любіце дранікі? Тады прыгатуйце Rösti — швейцарскае смакоцце 

Nashaniva.com