Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

«Разам з сусветнымі палітыкамі я буду абмяркоўваць рэжым як пагрозу бяспецы ў рэгіёне і вырашэнне крызісу ў Беларусі. Таксама я правяду сустрэчы высокага ўзроўню 18-20 лютага для абмеркавання падтрымкі беларусаў», — напісала яна ў Твітары.

11.02.2022 / 13:54

У канферэнцыі будуць удзельнічаць канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, кіраўнік МЗС Аналена Бербак, міністр абароны Крысціне Ламбрэхт, віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс і дзяржсакратар Энтані Блінкен, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, кіраўнік МЗС Кітая Ван І, генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Nashaniva.com