Вынесены прысуд фатографу Уладзю Грыдзіну 

Фатографу Уладзю Грыдзіну далі 13 сутак арышту за «непадпарадкаванне». 

07.02.2022 / 15:43

Пра затрыманне Грыдзіна стала вядома ўчора. «Дома няма. Машына ў двары. Дома быў ператрус — брудна, раскіданыя рэчы, сляды ад абутку», — расказала сястра Уладзя Грыдзіна.

Пазней стала вядома, што журналіст знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. 

У мінулым Уладзь Грыдзін супрацоўнічаў з Беларускай службай «Радыё Свабода». Ëн вядомы фатограф, які выстаўляўся ў Беларусі і за мяжою, атрымліваў шматлікія прафесійныя прэміі.

Nashaniva.com