70 гадоў на троне: каралева Брытаніі сёння адзначыла плацінавы юбілей

6 лютага 2022 года каралева Лізавета II афіцыйна стала адзіным брытанскім манархам (лічачы і тыя часы, калі каралі ў Англіі і Шатландыі былі асобнымі), якія адзначылі свой плацінавы юбілей на троне — 70 гадоў.

06.02.2022 / 15:58

Фота: Getty Images

Афіцыйна каранацыя Лізаветы II адбылася 2 чэрвеня 1953 года, хоць уласна каралевай яна стала адразу пасля смерці свайго бацькі ў лютым 1952-га. 

У 1952 годзе Лізавета II стала каралевай не толькі Брытанскіх выспаў, але і больш чым 70 заморскіх тэрыторый. Але ўжо да канца 1960-х Брытанія сышла практычна з усіх сваіх калоній.

На сённяшні дзень Лізавета II з'яўляецца манархам ва ўсяго 16 дзяржавах, вядомых як краіны Садружнасці.

За часы праўлення каралевы змянілася 14 прэм'ер-міністраў.

А на гэтым фота каралева са сваім спадчыннікам, прынцам Чарльзам і першым прэм'ер-міністрам за часы свайго кіравання Уінстанам Чэрчылем. Сённяшні прэм'ер Борыс Джонсан напіша яе біяграфію. Фота: Central Press.

Nashaniva.com