З'явіліся спадарожнікавыя здымкі лагера расійскіх войскаў пад Рэчыцай

Швейцарская кампанія BP Intel апублікавала спадарожнікавыя здымкі расійскага вайсковага лагера пад Рэчыцай.

05.02.2022 / 23:32

Сцвярджаецца, што фотаздымкі зробленыя ўчора, 4 лютага, а лагер размяшчаецца паміж вёскамі Ямпаль і Бязуеў. На тэрыторыі лагера ўстаноўлена некалькі дзясяткаў намётаў, можна заўважыць танкі, грузавікі і артылерыю.

Агульная схема лагера.

Гаўбіцы, грузавікі і інжынерныя прыстасаванні вакол базы.

Машыны БМ-27, расстаўленыя ў баявой пазіцыі?

Складская і жыллёвая плошча базы, 30 намётаў.

У базавай зоне размешчаныя каля 40 намётаў. Некаторыя транспартныя сродкі, размешчаныя тут, выехалі. 

Жыллёвыя і складскія збудаванні ў лесе.

Nashaniva.com