Напярэдадні кітайскага Новага года Tesla выпусціла мікрафон для караоке ў машыне. Першую партыю разабралі за гадзіну

У краінах Азіі караоке вельмі любяць, таму першую партыю цаной $188 разабралі за гадзіну.

30.01.2022 / 17:05

Гэта невыпадковы гаджэт: у апошнім абнаўленні ПА бартавога камп’ютара электракараў з'явілася опцыя «Караоке», дзякуючы якой можна спяваць у салоне прыпаркаванага аўта. Або на пікніку — сістэма бесправадная і абсталявана акумулятарам. 

Nashaniva.com