Міністр Пярцоў паспрабаваў патлумачыць, што значаць словы Лукашэнкі пра «плаціць за суверэнітэт», але, падобна, заблытаў яшчэ больш

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў у эфіры праграмы «Клуб рэдактараў» пракаментаваў адно з пытанняў Аляксандра Лукашэнкі, зададзенае падчас Паслання да народа і Нацыянальнага сходу.

30.01.2022 / 15:37

«Вяртаючыся да пытання, ці гатовыя мы заплаціць за суверэнітэт: тут не трэба зводзіць да дзеяслова «плаціць». Тут сутнасць у іншым. Калі на адной чашы шаляў усе тыя выгады, да якіх мы прывыклі (да гарачай вады, газазабеспячэння, замежных тэлефонаў, іншамарак — да чаго заўгодна), а на іншай чашы шаляў незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны, то-бок жыць у незалежнай краіне і быць паўнавартаснымі, паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны, ці гатовы мы ўзважыць? Ці гатовы мы зрабіць выснову, што для нас з'яўляецца абсалютнай каштоўнасцю, а што з'яўляецца каштоўнасцю часовай?» — спытаў Уладзімір Пярцоў.

Ён адзначыў, што беларусы цяпер у гістарычнай кропцы, калі трэба ўсё гэта ўдумліва пераасэнсаваць і ўзважыць. «І тады ўвесь народ зразумее гэты пасыл і зробіць правільны выбар», — заявіў міністр.

«Ці гатовыя вы плаціць?» Пра што казаў Лукашэнка ў пасланні народу — сабралі галоўнае

Эксперт пра пасланне Лукашэнкі: «Ён напалохаў нават сваіх прыхільнікаў»

Nashaniva.com