БЧ часткова аднавіла працу сэрвісу анлайн-куплі квіткоў на цягнікі

Беларуская чыгунка паведамляе, што ўжо можна купіць квіткі на цягнікі з нумераванымі месцамі, працягваецца аднаўленне магчымасці набыцця квіткоў на саставы з ненумераванымі месцамі.

26.01.2022 / 14:07

Збой у працы сервераў адбыўся ў панядзелак. У прыватнасці, не магчыма было купіць анлайн білеты на цягнікі, немагчыма было праверыць расклад руху цягнікоў і электрычак.

Адказнасць на сябе ўзяла аб'яднанне хакераў. Яны заявілі, што зашыфравалі асноўную частку сервераў, баз даных і працоўных станцый БЧ з мэтай запаволіць і парушыць працу чыгункі, па якой едуць саставы з расійскімі войскамі, а таксама вылучылі патрабаванне вызвалення 50 палітвязняў, якім патрэбная экстраная меддапамога.

Чытайце па тэме:

«Спецыфічныя базы даных, не хапае спецыялістаў аднавіць». Што адбываецца на чыгунцы пасля ўзлому? Падрабязнасці

«Праблемы пачаліся з трох гадзін ночы». Што яшчэ вядома пра збой у працы чыгункі?

Nashaniva.com