У аўторак чакаецца снег з дажджом 

25 студзеня ў Беларусі, паводле звестак Белгідрамета, чакаецца воблачнае надвор'е, ноччу па паўднёвым усходзе з праясненнямі.

24.01.2022 / 22:50

На большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (снег, мокры снег, па захадзе з дажджом). Месцамі туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу —9..—14°С, па паўднёвым усходзе пры праясненнях —15..—20°С, па заходняй палове краіны —3..—8°С; максімальная днём —2..+3°С, па ўсходзе —3..-8 ° С.

Nashaniva.com