«Мінсктранс» папярэдзіў пра магчымыя збоі ў руху транспарту

Прычына — умовы надвор'я.

21.01.2022 / 08:51

«У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я магчымыя збоі ў раскладзе руху пасажырскага транспарту. Улічвайце гэтую інфармацыю пры паездцы», — сказана ў паведамленні прадпрыемства.

Раніцай 21 студзеня ў Мінску назіраецца завіруха і моцны вецер — сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Nashaniva.com