Удава Ягора Летава апублікавала раней невядомую ягоную песню

Удава лідара рок-гурта «Грамадзянская абарона» Ягора Летава Наталля Чумакова апублікавала на юцюбе раней невядомую песню спевака. Яна была запісаная для альбома ягонай першай групы «Пасеў», піша «Медуза».

13.01.2022 / 19:47

Наталля Чумакова расказала ў сваіх сацсетках, што збіраецца ў 2022 годзе выпусціць усе аўдыёзапісы Ягора Летава, якія ў яе ёсць. Цяпер жа яна апублікавала толькі «кавалачак» альбома «Дождж у казарме», запісанага ў 1984 годзе.

«Як і многае з «пасеваў», гэта нейкая кампіляцыя з розных вершаў прыкладна аднаго часу, у дадзеным выпадку — пераднавагодніх, 1983 года», - сказала Чумакова.

Таксама яна апублікавала фатаграфію сшытка Летава са словамі аднаго з такіх вершаў — «Strange Days», напісанага 15 снежня 1983 года.

Nashaniva.com