Мінздароўя: За суткі — 1096 выпадкаў кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 1096 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1308 чалавек.

13.01.2022 / 13:24

Учора паведамлялася пра 1090 выпадкаў, максімум з пачатку года быў 7 студзеня — 1623.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 711 728 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 704 524 чалавекі.

За мінулыя суткі памерла 17 чалавек (за ўвесь час 5 774), выкананыя 26 984 тэсты.

Nashaniva.com