Беларускага анархіста Андрэя Казімірава вызвалілі з-пад варты ў Маскве

Ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» у Беларусі.

12.01.2022 / 16:25

«Ён быў вызвалены 10 студзеня з прычыны заканчэння лімітавага тэрміну ўтрымання пад вартай — 12 месяцаў, якія заканчваюцца 14 студзеня», — распавёў «Новай газеце» адвакат хлопца. Пракуратура хадайнічала аб тым, каб прызначыць Казімірову меру стрымання ў выглядзе забароны пэўных дзеянняў, але суд адмовіў.

Казіміраў удзельнічаў у мірных пратэстах пасля выбараў і быў паранены гумовай куляй у нагу. Яго разам з сябрам затрымалі ў краме 13 жніўня.

Па словах адваката, Казімірава білі, пакуль везлі ў аддзел міліцыі і ў аддзяленні, а праз два дні ўзялі пісьмовую заяву, што ён не мае ніякіх прэтэнзій да супрацоўнікаў міліцыі, і адпусцілі. У верасні Казіміраў пакінуў Беларусь, а 14 студзеня 2021 года яго затрымалі ў Расіі.

Nashaniva.com