На 2 студзеня абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Праз моцны вецер і галалёдзіцу 

01.01.2022 / 11:39

Ноччу месцамі па ўсходзе — кароткачасовы снег, слабая завіруха. Днём на большай частцы тэрыторыі снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі туман.

На дарогах галалёдзіца

Вецер прагназуецца паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы парывісты, месцамі моцны парывісты.

Ноччу складзе ад мінус 1 па паўднёвым захадзе да мінус 13 па паўночным усходзе пры праясненнях мінус 14 -17.

Днём будзе ад мінус 6 па ўсходзе да плюс 5 па захадзе.

У Мінску ўначы да мінус 6, удзень да мінус 3.

Nashaniva.com