У Індыі нарадзілася казляня з чалавечым тварам

Праўда, доўга яно не пажыло, праз нейкі час памерла. Мясцовыя жыхары бачаць у гэтым кепскі знак, піша Daily Star.

29.12.2021 / 23:35

 

Незвычайнае казляня з'явілася на свет у вёсцы Гангапур. Мясцовы фермер і іншыя жыхары здзівіліся ўбачанаму, бо жывёліна мела чалавечы твар.

Праўда, доўга яна не пажыла, праз нейкі час памерла. Прычынай смерці стала прыроджаная фізічная загана. На думку экспертаў, у жывёлы быў рэдкі фізічны дэфект пад назвай «цыклапія» — калі абодва вокі зрошчаныя і змяшчаюцца толькі ў адну вачніцу.

Жыхары вёскі лічаць, што нараджэнне незвычайнага казляняці — кепскі знак, які можа прадказваць гора або няўдачу. Людзі ўспрымаюць нараджэнне мутанта як негатыўны сігнал ад Бога.

У Ізраілі ад птушынага грыпу загінулі больш за 5000 журавоў

Nashaniva.com