Беларуская чыгунка прапануе навагоднія зніжкі на цягнікі ў Расію

Яны складаюць ад 8% да 42%, калі купляць квіткі за тры гадзіны да адпраўлення. Але толькі на асобныя цягнікі і пры пэўных умовах.

29.12.2021 / 16:55

Пасажырам прапануецца з 29 снежня па 10 студзеня аформіць праязныя дакументы са зніжкай ад 8% да 42% у купэйныя вагоны і вагоны СВ асобных цягнікоў, якія ходзяць у пэўныя даты. Але афармляцца яны мусяць менш чым за тры гадзіны да адпраўлення.

Праўда, зніжкі не будуць дзейнічаць, калі каэфіцыент загрузкі вагонаў адпаведнага тыпу дасягне ўзроўню 45%.

Nashaniva.com