Эдуарду Бабарыку выставілі новыя абвінавачванні. Яму пагражае 20 гадоў турмы

Эдуарда Бабарыку падазраюць у распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130) і арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293), паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

29.12.2021 / 13:23

Статус па ранейшай справе за ўхіленне ад падаткаў застаецца нявызначаным.

Эдуарда затрымалі паўтара года таму, 18 чэрвеня 2020-га, разам з яго бацькам Віктарам Бабарыкам. Паўгода ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, затым быў перавезены ў СІЗА на вул. Валадарскага.

Эдуард Бабарыка падазраваны па новай крымінальнай справе, яму пагражае да 20 гадоў

Nashaniva.com