Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е чакаецца ў апошнія дні года і навагоднюю ноч

Апошнія дні года будуць халоднымі, а потым прыйдзе адліга.

27.12.2021 / 13:20

У ноч на аўторак, 28 снежня, ноччу будзе да мінус 15, пры праясненнях — мінус 16-17. Днём будзе ад 4 да 10 градусаў марозу. У Мінску ўначы да мінус 12, а ўдзень да мінус 8.

У ноч на сераду да мінус 17. Удзень ад двух да дзевяці марозу.

Надвор'е пачне мяняцца 30 снежня. Прыйдуць атлантычныя цыклоны, і маразы будуць адступяць. Пройдзе снег, мокры снег, па Брэсцкай вобласці нават дождж. Уначы месцамі будзе да мінус 13 марозу, днём ад мінус 1 да 8 градусаў марозу, а на Берасцейшчыне да +2.

31 снежня — снег, мокры снег. Днём будзе ад мінус 2 да плюс 5.

У суботу, 1 студзеня, ёсць вялікая верагоднасць, што ў многіх рэгіёнах краіны мокры снег зменіцца дажджом. Ноччу ад мінус 3 да плюс 4, днём — ад мінус 1 да плюс 6.

Дарэчы, у мінулую навагоднюю ноч таксама ішоў мокры снег.

Nashaniva.com