Чарговы дэманстратыўны суд: у Баранавічах за каментарый пра Лукашэнку мужчыну судзілі на фабрыцы, дзе ён працаваў

У панядзелак, 20 снежня, адбыўся выязны суд над 27-гадовым работнікам мэблевай фабрыкі «Лагуна» Сяргеем Карпенем, паведамляюць праваабаронцы.

26.12.2021 / 13:25

Паводле версіі следства, 17 верасня 2020 года Сяргей «з мэтай нанясення шкоды гонару і годнасці прэзідэнта РБ» у тэлеграм-канале «Баранавічы-97%» пакінуў паведамленне з ненарматыўнай лексікай. Што менавіта было напісана ў паведамленні, не ўдакладняецца.

Суддзя Іна Паўлоўская вынесла мужчыну прысуд па ч. 1 арт. 368 КК у выглядзе двух гадоў «хіміі», як і прасіў пракурор Вадзім Карачун. Акрамя таго, суддзя пастанавіла канфіскаваць на карысць дзяржавы тэлефон абвінавачанага.

А пасля пасяджэння дзяржабвінаваўца Карачун растлумачыў кіраўніцтву і работнікам мэблевай фабрыкі магчымыя прававыя наступствы «супрацьпраўных паводзінаў» у інтэрнэце.

Nashaniva.com