Адваката Лізавету Матвееву пазбавілі ліцэнзіі. Яна абараняла журналістаў

Пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Лізавету Матвееву, якая абараняла палітзняволеных жураналістаў Геннадзя Мажэйку, Ірыну Слаўнікаву, філосафа Уладзіміра Мацкевіча, актывіста Паўла Вінаградава.

23.12.2021 / 13:03

Матвееву выключылі з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў нібыта за тое, што яна здзейсніла дысцыплінарны праступак.

Адвакатку выклікалі на пазачарговую пераатэстацыю Мінюста, але яна не пагадзілася з гэтым і абскардзіла правядзенне гэтай працэдуры ў судзе. Паколькі рашэнне абскарджвалася, Матвеева на пераатэстацыю не пайшла, што і расцанілі як дысцыплінарны праступак.

Міністр юстыцыі пастанавіў прыцягнуць Лізавету да дысцыплінарнай адказнасці і прыпыніў дзеянне яе ліцэнзіі. Учора рада МГКА разгледзела пытанне аб дысцыплінарным спагнанні і прыняла рашэнне аб выключэнні Лізаветы.

«Людзі аказаліся важнейшымі за ўласныя страхі». Вядомая адвакатка Наталля Мацкевіч пра ААН і Ціханоўскага, справу Бабарыкі і будучыню права ў Беларусі

«Раю не адчайвацца і не страчваць надзею!» Выбітны адвакат Максім Знак, асуджаны на 10 год, даў інтэрв'ю з-за кратаў

Nashaniva.com