«Сёння ноччу ці ўчора днём затрымалі шэсць ці сем чалавек». Лукашэнка распавёў пра арышт чарговых «тэрарыстаў»

Выступаючы перад актывам у Гомелі, Лукашэнка заявіў пра затрыманне чарговай групы людзей, якія нібыта спрабавалі здзейсніць тэракт.

22.12.2021 / 16:29

«Вось толькі што, чаму я затрымаўся, міністр унутраных спраў мне паведаміў, сёння ноччу ці ўчора днём затрымалі шэсць ці сем чалавек, якія спрабавалі здзейсніць тэракт.

Некаторых мы назіралі і чакалі, калі яны гэта зробяць пад камеру. Усё заснялі. Супраць дзяржаўных служачых, асабліва пракуратуры, і нават на суддзяў пакацілі. Шэсць чалавек затрымалі, адзін збег. Быццам у Расію збег, але знойдзем, прывязуць. Яны мярзотныя, ну пракалоў ты гэтую шыну, ці варта, каб потым сядзець у турме», — расказаў Лукашэнка, выступаючы перад актывам у Гомелі. 

Што не так з апошнімі «тэрарыстычнымі» справамі аб камені ў акне пракурора і аблітай фарбай машыне суддзі? Разбіраемся з былымі сілавікамі

Nashaniva.com