За пост пра Лукашэнку ў Маскве арыштаваная Марыя Алёхіна з Pussy Riot

У Маскве паліцыя затрымала ўдзельніцу Pussy Riot Марыю Алёхіну. Пра гэта яна сама паведаміла «Медыязоне».

16.12.2021 / 23:43

Фота: all_mary / Instagram

Актывістку даставілі ў аддзел паліцыі. Алёхіна ўдакладніла, што яе затрымалі на выхадзе з кватэры.

Перад затрыманнем яна напісала пост у Instagram: «Зараз я выйду з хаты, мяне затрымаюць, павязуць у аддзел паліцыі і дадуць 15 сутак. За што? А ні за што. За пост з Лукашэнкам 2015 года».

Як паведаміў адвакат Данііл Берман, на Алёхіну склалі пратакол з-за рэпосту ў сторыс публікацыі ад 2015 года з Аляксандрам Лукашэнкам і трыма свастыкамі.

Nashaniva.com