У Мінску адкрываюцца калядныя кірмашы з бургерамі і смажанымі слімакамі 

Святкаванні і сустрэча Новага года адбудуцца ў Мінску на 19 пляцоўках, цэнтральная — каля Палаца спорту. Ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Мінска арганізуюць пераднавагоднія кірмашы. Самыя буйныя з іх пройдуць на Кастрычніцкай плошчы і каля Палаца спорту. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела арганізацыі гандлю і сельскай гаспадаркі ДА «Сталічны гандаль і паслугі» Дзмітрый Пляханаў.

15.12.2021 / 16:51

Фота: depositphotos.com

На Кастрычніцкай плошчы традыцыйны «Калядны кірмаш» адкрыецца ў пятніцу, 17 снежня. Працаваць кірмаш будзе згодна з графікам:

У кірмашовых павільёнах на Кастрычніцкай плошчы можна будзе набыць харчовыя і нехарчовыя тавары пераважна беларускай вытворчасці: падарункі, сувеніры, ёлачныя ўпрыгажэнні, падарункавыя наборы. Шырока будзе прадстаўленая прадукцыя ад сталічных кулінараў і кандытараў: гарачыя бліны, дранікі з рознымі начынкамі, стравы з бульбы, свежая выпечка, прысмакі, гарачы шакалад, какава, кава, чай і глінтвейн.

Каб пачаставаць пакупнікоў, якія трымаюць Калядны пост, і для дзяцей падрыхтуюць спецыяльнае меню.

Другая буйная кірмашовая пляцоўка ў цэнтры Мінска традыцыйна размесціцца каля Палаца спорту па адрасе пр. Пераможцаў, 4.

Тут забаўляць і частаваць мінчан і гасцей беларускай сталіцы будуць каля 40 прыватных прадпрыемстваў.

Кірмаш будзе працаваць з 17 снежня па 16 студзеня:

У зоне фуд-корта можна будзе пачаставацца дранікамі і блінамі з рознымі начынкамі, смажанымі слімакамі, бургерамі, хот-догамі, шашлыкамі, запечаным мясам, гарачым глінтвейнам.

 

Nashaniva.com