Новая кіраўніца МУС Германіі назвала дзеянні Мінска скандальнымі і бесчалавечнымі

Новы міністр унутраных спраў Германіі Нэнсі Фезер назвала «скандальным і бесчалавечным» выкарыстанне Мінскам мігрантаў у якасці інструменту ў канфлікце з Еўрапейскім Саюзам, паведамляе DW.

09.12.2021 / 19:30

Аляксандр Лукашэнка эксплуатуе людзей, якія знаходзяцца ў бядотным становішчы, дзеля дасягнення ўнутрыпалітычных мэтаў, заявіла Фезер у чацвер, 9 снежня, у Бруселі падчас сваёй першай сустрэчы з калегамі па пасадзе з іншых дзяржаў ЕС.

Разам з тым Еўрасаюз дасягнуў «першых поспехаў» ва ўрэгуляванні гэтага канфлікту, як лічыць Нэнсі Фезер. Яна назвала важным захаванне прававых стандартаў на межах ЕС. Акрамя таго, неабходна забяспечыць доступ гуманітарных арганізацый і еўрапейскай памежнай службы Frontex да мігрантаў, якія знаходзяцца ў раёне беларуска-польскай мяжы.

Nashaniva.com