Усе беларускія банкі падключыліся да расійскага аналага SWIFT

Усе беларускія банкі падключыліся да расійскага аналага SWIFT — сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў ЦБ Расіі.

09.12.2021 / 13:41

Інтэграцыя сістэм перадачы фінансавых паведамленняў і разлікаў уваходзіць у адну з 28 саюзных праграм, якія Лукашэнка і Пуцін зацвердзілі сёлета ў лістападзе.

Адключэнне ад банкаўскай сістэмы міжнародных разлікаў SWIFT — адна з магчымых санкцый, якой апаненты пагражаюць рэжымам Расіі і Беларусі з-за сістэматычных парушэнняў правоў чалавека.

Nashaniva.com