Мінздароўя: За суткі 1756 выпадкаў кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 1756 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 2108 чалавек. 

08.12.2021 / 15:23

Учора казалася пра 1012 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 667 893 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 657 109.

За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек (за ўвесь час — 5 210), выкананыя 29 533 тэсты.

Nashaniva.com