Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС

Старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін даручыў Галоўнаму следчаму ўпраўленню СК праверыць зварот «групы патрыётаў», якія паскардзіліся на творчасць рэпераў Аксімірона і Нойза МС.

05.12.2021 / 18:37

«Ініцыятары звароту адзначаюць, што ў сваёй творчасці гэтыя выканаўцы прапагандуюць негатыўнае стаўленне да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, таксама ўгледжаныя спробы рэабілітацыі нацызму і экстрэмісцкай дзейнасці», — паведамляецца на сайце СК.

Нагадаем, што пасля таго, як Бастрыкін звінаваціў рэпера Маргенштэрна ў тым, што той гандлюе наркотыкамі, ён пакінуў краіну

Nashaniva.com