Ва Ушацкім раёне перакулілася маршрутка. Два чалавекі пацярпелі

Мікрааўтобус на 32-м км дарогі Лепель — Полацк з'ехаў у кювет і перакуліўся.

30.11.2021 / 15:30

Як паведамляе ДАІ, паводле папярэдніх звестак, 48-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню і з'ехаў у кювет.

Пакуль па медыцынскую дапамогу звярнуліся два пасажыры.

Nashaniva.com