Мінздароўя: За суткі 1395 выпадкаў кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 1395 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1438 чалавек. Зроблена 5 377 тэстаў.

30.11.2021 / 15:05

Учора паведамлялася пра 1484 выпадкі.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 654 718 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 641 570.

За мінулыя суткі зафіксавана 14 смерцяў (за ўвесь час 5 081), паведамляе Мінздароўя.

Nashaniva.com