Двум братам далі «хімію» за жнівеньскія пратэсты

У судзе Маскоўскага раёна Мінска да трох і двух з паловай гадоў «хіміі» за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах асудзілі двух палітзняволеных братоў: 42-гадовага Аляксея і 40-гадовага Аляксандра Русецкіх.

30.11.2021 / 13:35

Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пасля вынясення прысуду іх вызвалілі ў зале суда, паведамляюць праваабаронцы.

Аляксея ідэнтыфікавалі па фота, дзе ён стаіць у счэпцы ў ноч 10 жніўня мінулага года. Затым яго брата Аляксандра выклікалі ў ГУБАЗіК, дзе і затрымалі. Яны прызналі віну цалкам і распавялі, што разам удзельнічалі ў акцыі пратэсту.

Nashaniva.com