З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы

Зімовая Універсіяда 2021 года адмененая з-за з'яўлення амікрон-штама каранавіруса.

29.11.2021 / 16:02

AFP

«Пастанова звязаная з увядзеннем уладамі Швейцарыі абавязковага 10-дзённага каранціну для тых, хто прыязджае з афрыканскіх краін», — адзначаецца ў заяве.

Спаборніцтвы павінны былі адбыцца ў снежні 2021-га ў швейцарскім Люцэрне. Пры гэтым раней Універсіяду ўжо пераносілі: першапачаткова яна павінна была адбыцца ў студзені 2021 года.

Nashaniva.com