Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь

У Беларусь прыбыў гуманітарны груз, які перадаў рэгіянальны офіс СААЗ. Гэта дапамога мігрантам, якія цяпер на беларуска-польскай мяжы.

26.11.2021 / 22:14

Груз уключае медыцынскія модулі з медыцынскімі расходнымі матэрыяламі і лекамі. Яны выкарыстоўваюцца для лячэння найбольш частых інфекцыйных захворванняў. Пастаўленая колькасць медыкаментаў і матэрыялаў разлічана на аказанне дапамогі ў сярэднім 10 тыс. чалавек на працягу трох месяцаў. Атрымальнік гуманітарнай дапамогі ў Беларусі — Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.

Nashaniva.com