Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег

Штармавое папярэджанне аб'явілі сіноптыкі на ноч і раніцу суботы, 27 лістапада, па паўночна-заходніх і паўночных раёнах краіны. Там чакаецца моцны мокры снег.

26.11.2021 / 21:46

Ноччу і раніцай па паўночным захадзе, днём у паўночных раёнах чакаецца моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу.

Дождж і мокры снег прагназуюцца ў суботу па ўсёй краіне. Будзе ветрана.

Nashaniva.com