У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 

27 лістапада ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць паўднёвы цыклон, які перамяшчаецца праз тэрыторыю нашай краіны.

26.11.2021 / 12:17

Ноччу і раніцай па паўночным захадзе, днём у паўночных раёнах чакаецца моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы -2..+4°С, днём ад -1°С па поўначы да + 8°С па поўдні краіны

У Мінску чакаецца да +5°С.

Nashaniva.com