На 15 сутак арыштавалі гаспадара бел-чырвона-белага дома ў Полацкім раёне, днямі нехта замаляваў будынак

Учора на 15 сутак арыштавалі гаспадара славутага дома ў Полацкім раёне Анатоля Каханчыка, яго затрымалі па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі).

20.11.2021 / 18:08

10 лістапада невядомыя замалявалі «Пагоню» і чырвоную паласу на яго доме, мужчына збіраўся вярнуць ранейшае аблічча будынку. 

Гэта не першы арышт мужчыны: яшчэ ў лютым Анатоль Каханчык адсядзеў 7 сутак за аздабленне свайго дома ў вёсцы Алешча. Пасля арышту яго звольнілі з чыгункі, на якой ён адпрацаваў 38 гадоў, але нават гэта не прымусіла яго замаляваць фасад дома.

Адметная хата без канца прыцягвае ўвагу ўладаў яшчэ і таму, што яна бачная з чыгункі побач.

Nashaniva.com