Турфірма, якая прывезла ў Беларусь бежанцаў, арганізуе іх вяртанне на радзіму

Беларуская турфірма «Дрым Джоб» прапанавала вывезці мігрантаў з Беларусі ў Сірыю і Ірак. Ліст ад турфірмы на рускай і англійскай мовах перадалі кіраўніцтву лагістычнага цэнтра «Брузгі», дзе размясціліся мігранты, паведамляе выданне «Камерсант».

20.11.2021 / 15:15

Вывазны рэйс запланаваны на 28 лістапада. Кліенты фірмы змогуць вярнуцца на радзіму бясплатна, астатнім палёт абыдзецца ў 400 даляраў.

СМІ раней паведамлялі пра існаванне спіса ўпаўнаважаных фірмаў, якія маюць права афармлення беларускіх віз сірыйскім грамадзянам. У яго ўваходзіць 12 туркампаній, у тым ліку і ТАА «Дрым Джоб».

Nashaniva.com